Наталля Карнеева
Дата нараджэння: 29 верасня 1977
Дата затрымання: 19 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Наталля Уладзіміраўна Карнеева — керамістка з Мінску, мастачка, педагог з досведам працы больш за 13 гадоў. Яна была затрымана 19 жніўня 2022 года. Паводле папярэдняй інфармацыі, Наталлю вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У Наталлі дзве дачкі, адна з якіх — непаўнагадовая. На некаторы час дзяўчынку адправілі ў дзіцячы прытулак. Вядома, што апеку над дачкой Наталлі афармляла сваячка.
2 лістапада 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы палітзняволенай. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла Наталлі тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
![]()
Керамістку асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсных Маршах
Наталлі выставілі грамадзянскі пазоў. Пытанне аб яго памеры разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.