Наталля Гаро
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
Наталлю Гаро разам з мужам абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 крымінальнага кодэкса).
Мужа і жонку Гаро затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Суд Ленінскага раёна Мінска 27 снежня 2022 года прызначыў Дзмітрыю і Наталлі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на два гады. Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.
Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў залі суда.
Па "народным" артыкуле ў Мінску асудзілі яшчэ адну сямейную пару