Дзмітрый Гаро

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата затрымання: 20 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрыя Гаро разам з жонкай абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 крымінальнага кодэкса).

Дзмірый - кіраўнік школы замежных моў "ENGLISHPIE.BY"

Мужа і жонку Гаро затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Суд прызначыў Дзмітрыю і Наталлі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на два гады. Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Па "народным" артыкуле ў Мінску асудзілі яшчэ адну сямейную пару

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя і Наталлі Гаро, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»