Наталля Ганчарэнка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 красавіка 1991

Дата затрымання: 31 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Машкетаў Юрый

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Справы: Пратэсты Мінск

Наталля Ганчарэнка

Наталля Барысаўна Ганчарэнка была затрымана 31 траўня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 крымінальнага кодэксу).

У «пакаяльным відэа» яна «прызнаецца» ў тым, што перакрывала рух транспарту падчас жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе, была падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама зарэгістравалася ў плане «Перамога».

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 жніўня 2022 г. суддзя Юрый Машкетаў пачаў разглядаць справу палітзняволенай. На наступны дзень быў агучаны прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»). Наталлю вызвалілі ў зале суда да накіравання ў ПУАТ.

Вядома, што на працэсе «Мінсктранс» выставіў пазоў за пяць эпізодаў на 98 тысяч рублёў — яго вынеслі ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»