Наста Дашкевіч (Палажанка)

грамадская актывістка

Дата затрымання: 10 снежня 2010

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай

Суддзя: Жукоўская Жанна

Дзясяткі разоў затрыманая, арыштаваная і аштрафаваная за ўдзел у акцыях і кампаніях «Маладога фронту». Жонка Змітра Дашкевіча.

Арыштавалі яе 20 снежня 2010 году пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, змясцілі ў следчы ізалятар КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а пазней — у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх. 17 лютага 2011 году адпусцілі з падпіскай аб нявыездзе. 8 сакавіка 2011 году Наста Дашкевіч стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць. Узнагароду завочна ўручыла дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан.

20 траўня 2011 году суддзя Фрунзенскага раёна горада Мінска Жанна Жукоўская асудзіла Насту Дашкевіч на 1 год пазбаўлення волі з адкладам пакарання на 1 год.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»