Міраслаў Федаровіч
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Руслана
Пракурор: Пакала Кацярына

Міраслаў Аляксандравіч Федаровіч быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Міраслава са Следчай турмы № 8 у СІЗА-7.
17 і 19 жніўня 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд справы. Вядома, што на судзе мужчына прызнаў, што ён сапраўды напісаў такі каментар, але не пагадзіўся з агучанымі пракуроркай мэтамі (узбуджэнне нянавісці, нарошчванне антыдзяржаўных настрояў у аўдыторыі і г. д.). Міраслаў сказаў, што ягоны каментар быў адказам на паведамленне іншага карыстальніка, у якім было заахвочванне гвалту над сілавікамі. А сам ён супраць гвалту, і ў яго каментары не было нават намёкаў на такое.
Праваабаронцы высвятляюць прысуд. Вядома, што мужчына знаходзіцца на волі.