Мікіта Зімін
Праграміст, асуджаны да 3 гадоў "хіміі"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лістапада 1998
Дата затрымання: 17 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Мікіта Ігаравіч Зімін - фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Утрымліваўся ў СІЗА да суда.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 лістапада 2021 года паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі" асудзілі 23-гадовага палітзняволенага праграміста Мікіту Зіміна. Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня. Пасля двух з паловай месяцаў пад вартай ён выйшаў на волю. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.
Да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у пратэстах асудзілі палітзняволенага праграміста