Мікіта Сцяпурка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1998
Дата затрымання: 3 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Дата вызвалення: 14 снежня 2023
Справы: Дыверсія ў Мачулішчах
Мікіта Андрэевіч Сцяпурка — фігурант крымінальнай справы, якую КДБ узбудзіў па факце "спробы здзяйснення акту тэрарызму" ў Мачулішчах. Вядома, што ён брат Андрэя Сцяпуркі, праз якога нібыта знайшлі кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі Мікалая Швеца. Яго абвінавацілі паводле арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэксу.
Мікіта ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ.
У снежні 2023 г. яго вызвалілі, знаходзіцца пад падпіскай у статусе сведкі.
На ваенным аэрадроме ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 26 лютага 2023 года прагучалі два выбухі. Пазней стала вядома, што быў падарваны і выведзены з ладу расійскі ваенны самалёт дальняй выведкі ДРЛВ-50, які знаходзіўся на гэтым аэрадроме. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.
Пасля здзяйснення дыверсіі па Беларусі прайшла хваля затрыманняў, якую сілавікі назвалі "зачысткай". Супрацоўнікі КДБ зладзілі масштабную аперацыю па выкрыццю так званых "дыверсантаў". У дамах дзясяткаў беларусаў ладзілі вобшукі, пасля чаго іх дапытвалі і затрымлівалі. Частку з іх пазней адпусцілі.
"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні