Мікіта Сасноў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 лістапада 1998
Дата затрымання: 2 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 10 студзеня 2024
Суддзя: Жуковіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Мікіта Ігаравіч Сасноў — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў затрыманы 2 верасня 2021, 9 верасня пераведзены ў СІЗА-1, дзе атрымліваўся да суда.
17 студзеня 2022 года суддзя суда Савецкага раёна Мінска Алена Жуковіч прызнала вінаватымі паводле арт. 342 КК і асудзіла да двух гадоў "хіміі" Аляксея Кандраценку, Ягора Ж. і палітвязня Мікіту Саснова. Усіх ідэнтыфікавалі па фотаздымку ў счэпцы 9 жніўня 2020 году. Усе трое некалькі месяцаў утрымліваліся пад вартай у СІЗА-1, а пасля абвяшчэння прысуду былі вызваленыя ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Трох мінчукоў асудзілі да двух гадоў "хіміі" за счэпку на акцыі пратэсту пасля выбараў