Мікіта Найдзёнаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1990
Дата затрымання: 25 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Мікіта Міхайлавіч Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы фронтмен гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што ён знаходзіцца ў СІЗА Жодзіна ўжо як мінімум з канца красавіка. Папярэдне, яму інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
У ліпені 2023 г. быў пераведзены з Следчай турмы № 8 у СІЗА-1.
Справу Мікіты будуць разглядаць 19 ліпеня 2023 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.
Асуджаны на 3 гады "хатняй "хіміі". Мікіта быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.
22 верасня 2023 г. МУС унесла Мікіту ў "спіс экстрэмістаў".
Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе на тры гады "хатняй хіміі"