Мікіта Маляр

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 лютага 2002

Дата затрымання: 8 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 снежня 2022

Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2024

Суддзя: Дудаль Антон

Групы: Студэнты

Мікіта Маляр. Фота з сацыяльных сетак

Мікіта Андрэевіч Маляр - студэнт-трэццякурснік з БНТУ. Яго абвінавацілі ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 25 лістапада 2022 года прызнаў Маляра вінаватым у здзеку над сцягам, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Справу разглядаў суддзя Антон Дудаль.

Мера стрымання да ўступлення прысуду ў законную сілу адмененая, яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Пазней стала вядома, што Нікіта Маляр накіраваны для адбыцця пакарання ў ПУАТ №6.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку кастрычніка 2024 г.

Бабруйскага студэнта асудзілі на два гады "хіміі" за сарваны з крамы сцяг

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска вынесены прысуд студэнту-трэццякурсніку БНТУ Мікіту Маляру, абвінавачананаму ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»