Мікіта Хількевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 траўня 1994
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 кастрычніка 2023
Суддзя: Цыганок Пётр
Пракурор: Лапіцкі Дзяніс
Мікіта Віктаравіч Хількевіч быў абвінавачаны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
У сакавіку 2022 года ў судзе Чачэрскага раёна адбылося некалькі пасяджэнняў, падчас якіх судзілі траіх мясцовых жыхароў: Вадзіма Дзенісенку, палітзняволеную Рыту Зотаву і Мікіту Хількевіча. 23 сакавіка быў вынесены прысуд: суддзя Пётр Цыганок прызначыў Хількевічу два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволены знаходзіцца ў ПК № 22.
Па падліках праваабаронцаў, 12 кастрычніка 2023 г. тэрмін адбыцця пакарання Мікіты скончыўся.
У Чачэрску траіх маладых людзей асудзілі да зняволення за налепленыя стыкеры