Міхаіл Рудко

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Жывіца Алена

Пракурор: Рудніцкая Ульяна

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

6 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вайсковага пенсіянера Міхаіла Рудко, якога абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да службовай асобы – кантралёра Мінсктранса Паўла Максімовіча і абразе прэзідэнта.

У выніку 13 мая 2021 года суддзя Алена Жывіца вырашыла, што віна Міхаіла Рудко даказаная, і пакарала яго па сукупнасці двух злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім арыштам на тэрмін 3 месяцы. Да ўступлення прысуду ў сілу абвінавачваны будзе па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівала Ульяна Рудніцкая

Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з Міхаіла Рудко:

  • працэсуальныя выдаткі, выдаткаваныя дзяржаўнай судова-экспертнай установай, на набыццё расходных матэрыялаў у суме 12 капеек;
  • кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу Паўлу Максімовічу ў памеры 2000 рублёў, а таксама 15 рублёў у кошт шкоды, прычыненай злачынствам;
  • дзяржпошліну ў памеры 87 рублёў 75 капеек.

Алена Жывіца вынесла прыватную пастанову аб парушэнні, дапушчаным следчым пры вынясенні пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе Міхаіла Рудко, – адсутнічала дата здзяйснення злачынства, што пацягнула прад'яўленне новага абвінавачвання ў ходзе судовага разбору і адпаведна зацягванне тэрмінаў разгляду крымінальнай справы. Суд пастанавіў аб выкладзеных фактах давесці да начальніка Кастрычніцкага раённага аддзела СК для прыняцця мер рэагавання і недапушчэння падобных парушэнняў у далейшай працы, і абавязаць даць адказ суду аб прынятых захадах на працягу месяца.

На той момант, гэта быў самы доўгі крымінальны працэс па палітычных матывах, які цягнуўся больш за пяць месяцаў.

Ваеннага пенсіянера, які ўдарыў кантралёра і абразіў прэзідэнта, асудзілі на тры месяцы арышту

Яшчэ 6 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вайсковага пенсіянера Міхаіла Рудко, якога абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да службовай асобы – кантралёра Мінсктранса Паўла Максімовіча і абразе прэзідэнта.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»