Міхаіл Нямцоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 траўня 1988
Дата затрымання: 8 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Майко Ірына
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Міхаіла Міхайлавіча Нямцова абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Ірына Майко.
Судовы працэс доўжыўся з 6 кастрычніка 2022 г.
У Мінскім абласным судзе 14 лістапада 2022 года завяршыўся разгляд крымінальнай справы. З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Нямцову па сукупнасці злачынстваў прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
2 лютага 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-1.
Адбываў тэрмін у ПК-17.
4 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
"Пасля падзеяў у Казахстане не стрымаўся": вынесены прысуд жыхару Мінска Міхаілу Нямцову