Міхаіл Лапенас
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 лістапада 1987
Дата затрымання: 12 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 снежня 2023
Суддзя: Зінчук Аляксандр
Пракурор: Капітонава Наталля
Справы: Пратэсты Гомель
Міхаіл Міколавіч Лапенас - супрацоўнік "Беларуснафты". Быў затрыманы 12 жніўня, бо ўдзельнічаў у закрытым чаце прадпрыемства "Вольнае панства". Міхаілу выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт 342 КК РБ за “групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”,
- арт. 368 за “абразу прэзідэнта”;
- арт. 369 за "абразу прадстаўніка ўлады".
Паводле абвінавачвання, Міхаіл у чаце заклікаў да ўдзелу ў пратэставых акцыях, а таксама заклікаў ствараць страйкавы камітэт.
Лапенаса пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Выйшаў на волю 9 снежня 2023 г. з ПК-17.
3 гады папраўчай калоніі за ўдзел у закрытым чаце