Міхаіл Карпешка
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 красавіка 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Палякова Вікторыя
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Міхаіл Юр'евіч Карпешка — прадпрымальнік з Магілёва, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага 2023 года пастанавіў прызнаць Карпешку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова.
Утрымліваўся ў турме № 4.
Актуальны адрас невядомы.
У закрытым чаце выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі – прысудзілі да калоніі