Міхаіл Гладыш
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1980
Дата затрымання: 4 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 лютага 2021
Дата вызвалення: 28 студзеня 2023
Міхаіл Леанідавіч Гладыш — асуджаны 20 лістапада 2020 года судом Першамайскага р-на Віцебска паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза службовай асобы) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падставай для крымінальнай справы стала абраза камандзіра атраду міліцыі асаблівага рэагавання Манаева ў тэлеграм-чаце "Віцебск для жыцця".
На пачатку лютага 2021 г. накіраваны для адбывання пакарання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39 у Крупках.
Міхаіл цалкам адбыў пакаранне і ў канцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю.