Міхаіл Ефімовіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 красавіка 1987

Дата затрымання: 27 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 лістапада 2022

Суддзя: Мазайла Генадзь

Справы: Пратэсты Гродна

Міхаіл Мікалаевіч Ефімовіч — жыхар Гродна, намеснік дырэктара ТАА "ЕКС Поток" . 30 сакавіка 2021 года ён асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года). Таксама па гэтай крымінальнай справе асуджаны Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў і Андрэй Севяртока.

Згодна з выстаўленымі абвінавачваннямі, на прыпынку грамадскага транспарту «Усход» 27 верасня Севертока наўмысна нанёс супрацоўніцы АМАП па прозвішчы Заяц адзін удар кулаком у галаву, адзін — нагой па правай назе. У гэты час Яфімавіч наўмысна кінуў у Заяц неўсталяваны прадмет, які трапіў у вобласць грудзей. Пасля чаго Юдзін наўмысна нанёс амапаўцу Башко адзін удар нагой па целе, адзін рукой па руцэ, і два — рукой у вобласць галавы. Адначасова з гэтым Хіжнякоў наўмысна кінуў у Башко неўсталяваны прадмет, выкарыстоўваючы яго ў якасці прылады злачынства.

Міхаіл адмаўляе, што 27 верасня ён удзельнічаў у акцыі. Ён разам з жонкай і яе сястрой у той дзень выйшлі з кафэ і пабачылі натоўп людзей. Пад'ехалі тры аўтобусы, адкуль выбеглі "невядомыя людзі" і пачалі "аказваць гвалтоўныя дзеянні", распавёў Міхаіл. У руках аднаго з іх Яфімавіч убачыў зброю — газавы пісталет, які супрацоўнік зараджаў. Міхаіл убачыў, як людзей цягнулі, білі і "вымушаны быў рэагаваць". Ён падбег да прыпынку і кінуў шкляначку ўверх, каб адцягнуць сілавікоў. Па словах Міхаіла, тое, што ён трапіў у грудную клетку амапаўкі Заяц, няпраўда. Ён не хацеў трапіць у супрацоўніцу АМАП, ды і шкляначкай не прычыніш цялесныя пашкоджанні, сказаў гарадзенец у судзе. Міхаіл адбег назад і "не зразумеў, як апынуўся на зямлі". Па версіі Яфімавіча, яго збілі з ног. Ён адчуў ўдары па спіне, нырках. Галаву ён закрыў рукамі. "Мне сказалі два словы: "атрымаеш, сука", — распавёў Міхаіл. Яго паднялі, закруцілі рукі, сагнулі і павялі ў аўтобус.

Пазней яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Да суда Міхаіл знаходзіўся пад вартай.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 16 лістапада 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 3.

Да шасці гадоў турмы за кінутую шклянку. У Гародні працягнуўся суд за гвалт над АМАПаўцамі

Гарадзенцу Міхаілу Яфімавічу пагражае да шасці гадоў турмы за папяровую шкляначку, якую ён кінуў падчас мірнай акцыі пратэсту 27 верасня і трапіў у супрацоўніцу АМАП. Ён даў паказанні ў судзе Ленінскага раёна Гродна 11 студзеня. Разам з ім па справе аб гвалце над двума супрацоўнікамі АМАП праходзяць яшчэ трое абвінавачаных. Паводле версіі пракурора, яны дзейнічалі ў змове.

 

У Гродне працягваюць судзіць чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі

15 студзеня ў Гародні адбылося чарговае судовае паседжанне па крымінальнай справе чатырох чалавек, якіх вінавацяць у гвалце над міліцыянтамі. На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты), перадае "Гарадзенская вясна".

У Гродне чатырох чалавек адправілі ў калонію за гвалт над амапаўцамі

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 сакавіка 2021 года завяршыўся працэс па крымінальнай справе па арт. 364 Крымінальнага кодэкс супраць чатырох чалавек, які доўжыўся амаль тры месяцы. Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Міхаіл Ефімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з Мастоў) былі прызнаныя вінаваты у гвалце над супрацоўнікамі АМАП на акцыі пратэсту 27 верасня.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»