Міхаіл Чамурака

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 снежня 1983

Дата затрымання: 3 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 кастрычніка 2021

Міхаіл Чамурака. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Міхаіл Чамурака — актывіст з Дуброўна, асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188 Крымінальнага кодэксу).

10 кастрычніка 2021 года пачаў адбываць пакаранне.

23 лістапада 2021 года праваабаронцам стала вядома, што на актывіста Міхаіла Чамураку заведзена новая крымінальная справа — паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці). Што менавіта стала падставай для ўзбуджэння справы, пакуль невядома. 

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 26 лістапада 2021 палітзняволены, які адбываў пакаранне ў ваўкавыскай папраўчай установе № 29, здолеў уцячы з Беларусі. Цяпер Чамурака знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»