Міхаіл Бераснёў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 15 лістапада 1986

Дата затрымання: 17 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 12 студзеня 2022

Суддзя: Целіца Лідзія

Справы: Пратэсты Мінск

Міхаіл Віктаравіч Бераснёў - жыхар Мінска, асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.

Яго абвінавацілі ў размалёўванні "Табакерак", аркі ў доме і фантану каля былога ўніверсама "Валгаград", што следства кваліфікавала як злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб.

З 17 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №26.

На пачатку студзеня 2022 Міхаіл выйшаў на волю паводле памілавання.

Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»