Мікалай Шарах
кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка
Былы палітвязень
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Мікалай Шарах - кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка, сябра Полоцкага праваабарончага таварыства.
14 ліпеня 2021 года ператрус праводзяць супрацоўнікі Полацкага РАУС у межах узбуджанай 29 сакавіка 2021 года крымінальнай справы па арт. 341 КК "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Пасля ператрусу трое супрацоўнікаў паехалі з Міколам у яго офіс ўстановы Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва "Адвакацыя" для ператрусу там.
Мікалай Шарах затрыманы на 72 гадзіны. Па сканчэнні гэтага тэрміну выйшаў на волю.