Мікалай Сергіеня

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 лютага 1974

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 11 лістапада 2022

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

Справы: Справа Зельцэра

Мікалай Мікалаевіч Сергіеня быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Мікалай праходзіў па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Палітвязень 19 жніўня 2022 г. быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 1 года і 8 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да 100 базавых велічыняў штрафу.

Мікалай цалкам адбыў тэрмін і 11 лістапада 2022 г. выйшаў на волю.

Яшчэ аднаго мінчука асудзілі па "справе Зельцэра"

У Мінскім гарадскім судзе 19 жніўня вынесены прысуд Мікалаю Сергіеню.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»