Мікалай Лёгкі
Дата нараджэння: 10 траўня 1984
Дата затрымання: 24 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Прадун Ірына
Пракурор: Панчык Марына
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36

Мікалай Сяргеевіч Лёгкі — жыхар Жлобіна, асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Справа на Лёгкага была заведзена за абразу супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі Ганцавічскага РУУС (арт. 369 КК РБ).
12 ліпеня 2020 года Лёгкі ўбачыў у чаце “Краіна для жыцця” фотаздымак, на якім пацярпелы Вольніч нагой стаў на галаву невядомага чалавека. Тады Мікалай Лёгкі ў парыве эмоцый напісаў пад здымкам пару зняважлівых слоў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў.
24 верасня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.
![]()
Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады “хіміі”, сям’я можа страціць жытло