Мікалай Ісаенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1963
Дата затрымання: 2 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 верасня 2022
Суддзя: Сергяевіч Мікалай
Пракурор: Панчык Марына
Групы: Бізнесмены, Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Жлобін
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Мікалай Грыгор'евіч Ісаенка — жыхар Жлобіна, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры; у апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Быў затрыманы 2 чэрвеня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях). Яго затрымлівалі 10 жніўня 2020 года і пры затрыманні вельмі моцна збілі. Мікалай тады апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай, дзе праляжаў два тыдні. Затым яго два разы выклікалі на допыты па крымінальных справах аб абразе сцяга і па масавых беспарадках.
6 жніўня суддзя суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергяевіч прысудзіў Ісаенку адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Мікалая з СІЗА-3 у ПК №1.
Мікалай Ісаенка цалкам адбыў тэрмін і 23 верасня 2022 года выйшаў на волю.
У Жлобіне яшчэ двух палітвязняў адправілі ў калонію за ўдзел у паслявыбарчай акцыі