Мікалай Анісько

Дата нараджэння: 11 лістапада 1980

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Шчэрба Юльяна, Хвайніцкая Жанна

Справы: Пратэсты Мінск

1 і 2 чэрвеня 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска была разгледжана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Суддзя Юліяна Шчэрба асудзіла Касінскую Святлану Антонаўну, Анісько Івана Міхайлавіча, Анісько Мікалая Міхайлавіча і Анісько Кацярыну Уладзіміраўну.

23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

21 кастрычніка 2024 года ў судзе Заводскага раёна г. Мінска суддзя Хвайніцкая Жанна прымала рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". У дачыненні да каго з фігурантаў справы будзе замена абмежавання волі - невядома.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»