Святлана Касінская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 студзеня 1977
Дата затрымання: 21 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна, Хвайніцкая Жанна
Святлана Антонаўна Касінская была затрымана ў лютым 2023 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Святлана была пераведзена з СТ № 8 у СІЗА-1.
1 чэрвеня 2023 года адбыўся разгляд яе крымінальнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Суддзя Юльяна Шчэрба асудзіла Святлану да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") і вызваліла з-пад варты.
21 кастрычніка 2024 года ў судзе Заводскага раёна г. Мінска суддзя Хвайніцкая Жанна прымала рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". У дачыненні да каго з фігурантаў справы будзе замена абмежавання волі - невядома.