Мацвей Міцура

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 31 ліпеня 1991

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 чэрвеня 2024

Суддзя: Зямцоў Ігар

Справы: Справа Зельцэра

Мацвей Барысавіч Міцура быў затрыманы ў Мінску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Палітвязня абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

7 кастрычніка 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе палітзняволенага прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў). Таксама ў мужчыны канфіскавалі iPhone.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года.

Палітвязня асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі па "справе Зельцэра"

Паводле першага артыкула суддзя Ігар Зямцоў прысудзіў Міцуру два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), паводле другога — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»