Матфей Гаўрыленка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 сакавіка 2001
Дата затрымання: 27 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 12 студзеня 2024
Матфей Алегавіч Гаўрыленка быў затрыманы 27 снежня 2021 года пасля вобшуку ў доме.
Пасля ізалятара часовага ўтрымання яго перавялі ў СІЗА-1, прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
24 сакавіка 2022 суд прызнаў Матфея вінаватым і прызначыў яму 2 гады абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хлопец быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.
Матфей адбываў пакаранне ў шклоўскай ПУАТ № 49.
Выйшаў на волю 12 студзеня 2024 г.