Марына Сачыўка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 10 сакавіка 1982

Дата затрымання: 16 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 ліпеня 2022

Суддзя: Кацэр Сяргей

Марына Леанідаўна Сачыўка 4 красавіка 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска была асуджана да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за тое, што пакінула абразлівы каментар у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" пра памочніцу пракурора Касьянчык (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

З ліпеня 2022 года адбывала пакаранне ў ПУАТ № 25.

У сярэдзіне студзеня 2023 г. Марыне замянілі пакаранне на абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатнюю хімію") з прычыны стану здароўя.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»