Марына Дуброўская

давераная асоба Святланы Ціханоўскай

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 9 красавіка 1983

Дата затрымання: 9 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 красавіка 2023

Дата вызвалення: 24 чэрвеня 2023

Суддзя: Кучук Дзіна

Групы: Актывісты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Катрын Уліг, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Марына Паўлаўна Дуброўская — давераная асоба Святланы Ціханоўскай.

Была затрымана 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Спярша Марыне прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Яе перавялі ў СІЗА.

З 10 лістапада 2021 Марына знаходзілася пад хатнім арыштам: ёй перакваліфікавалі абвінавачванне на больш "мяккі" артыкул — ч. 2 арт. 342 КК (навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне).

Працэс па справе пачаўся 17 кастрычніка 2022 г. у Мінгарсудзе.

11 лістапада 2022 года суддзя Дзіна Кучук прызнала Марыну вінаватай і асудзіла яе да паўтара года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда.

10 сакавіка 2023 года была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У пачатку красавіка 2023 г. Марыну этапавалі ў гомельскую ПК № 4.

24 чэрвеня 2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

Восем і паўтара года калоніі: вынесены прысуды па справе Фонду "Страна для жизни"

Па ёй праходзілі тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваўся пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзілася пад хатнім арыштам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»