Марыя Кісляк

Дата затрымання: 4 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Пушкіна Жанна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Год "хіміі" — за адно слова ў адрас Лукашэнкі

11 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва быў вынесены прысуд Марыя Кісляк. Дзяўчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Судовы працэс па крымінальнай справе па арт. 368 КК праводзіла суддзя Жанна Пушкіна.

Вядома, што Марыя пакінула каментар у адным з "экстрэмісцкіх" телеграм-каналаў 26 траўня 2021 года. Ён быў звязаны з экстраннай пасадкай самалёта Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч, былы галоўны рэдактар таго самага канала, дзе напісала каментар Марыя.

Навіной пра затрыманне Пратасевіча грымеў увесь інтэрнэт і дзяўчына вырашыла зайсці, даведацца падрабязнасці. Убачыўшы пост з выявай Аляксандра Лукашэнкі, яна адкрыла каментары і пачала чытаць. Як заявіла сама Марыя на судзе, тое, што адбылося з Пратасевічам вельмі напалохала і ўсхвалявала яе. На гэтым фоне яна не змагла стрымаць эмоцый і, паддаўшыся ім, напісала свой каментар, абазваўшы Аляксандра Лукашэнку "шызікам".

1 ліпеня яе наведаў участковы інспектар міліцыі Кастрычніцкага РАУС Аляксандр Круцікаў, якому папярэдне паступілі матэрыялы для праверкі гэтага эпізоду. Круцікаў выступаў на судзе ў якасці сведкі. Падчас апытання ўчастковага Марыя адмаўляла, што напісала каментар на адрас Лукашэнкі. На той момант яна ўжо выдаліла свой уліковы запіс і дадатак Telegram.

Аднак у кастрычніку Марыя была затрыманая, была ўзбуджаная крымінальная справа і з 4 па 7 кастрычніка дзяўчына знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання. На папярэднім допыце ў следчага, у сваіх паказаннях, яна пазначыла, што каментар ставіўся не да Лукашэнкі, а быў адрасаваны папярэдняму каментатару, які напісаў "хутчэй бы нас далучылі да Расіі і тады ў нас быў бы парадак", забыўшыся пры гэтым згадаць яго нік.

Таксама Марыя паказвала, што ніякага негатыўнага стаўлення да дзеючай улады яна не адчувала і хто такі Раман Пратасевіч, яна не ведае.

Між тым, судовая экспертыза пацвердзіла, што аб'ектам каментара, пакінутага Марыяй, з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка і паведамленне носіць негатыўны характар.

На судзе сваю віну дзяўчына прызнала цалкам і ў зробленым раскаялася. На пытанне суддзі, чаму дзяўчына змяніла свае першапачатковыя паказанні, Марыя адзначыла, што на момант правядзення следчых дзеянняў спалохалася крымінальнай адказнасці.

Падчас спрэчак дзяржаўны абвінаваўца запатрабавала для абвінавачанага год калоніі агульнага рэжыму, улічачы пры гэтым змякчальнае акалічнасць — прызнанне віны. Сама Кісляк прасіла суд не караць яе строга і абмежавацца спагнаннем штрафу. У выніку, суд пакараў дзяўчыну годам "хіміі".

Пакінула краіну.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»