Марыя Тарасенка
валанцёрка "Гомельскай Вясны"
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 18 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Суддзя: Сакалоўскі Сяргей
Пракурор: Фартушняк Яўген, Вышнякоў Кірыл
Марыя Фёдараўна Тарасенка — валанцёрка Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна". Была затрыманая позна ўвечары 18 студзеня 2021 г. і змешчана ў ІЧУ. У яе доме таксама быў праведзены ператрус.
Раней Марыя Тарасенка актыўна выступала за скасаванне так званага дэкрэта аб "дармаедах" і судзілася з раённымі чыноўнікамі Гомельшчыны, якія забаранялі праводзіць пратэстныя акцыі супраць дэкрэта.
Вызвалена праз трое сутак пад падпіску аб нявыездзе.
3 верасня 2021 г. у судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля распачаўся працэс над праваабаронцам "Вясны" Леанідам Судаленкам і валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенкай. Усе трое абвінавачваліся паводле часткі 1 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і часткі 2 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) артыкулу 342 КК.
13 кастрычніка 2021 года пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі пакаранне палітзняволеным праваабаронцам: для Леаніда і Таццяны — па тры гады пазбаўлення волі (менавіта столькі 3 лістапада 2021 г. ім і прысудзіў Сяргей Салоўскі), Марыі — два з паловай гады пазбаўлення волі.
Пасля гэтага Марыя вымушана была пакінуць Беларусь. Справу Марыі Тарасенкі вынеслі ў асобную вытворчасць.
Праваабаронца і валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка: "Я маю ўнікальную магчымасць падтрымліваць людзей"
Праваабаронцы і валанцёрцы "Вясны" Марыі Тарасенцы 50 гадоў.
“Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку”. Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай