Таццяна Ласіца
праваабаронца, валанцёрка ПЦ "Вясна"
Дата нараджэння: 24 лістапада 1978
Дата затрымання: 21 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-3

Таццяна Леанідаўна Ласіца — актывістка і праваабаронца з Рэчыцы, валанцёрка гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Яна з’яўляецца падазраванай па ўзбуджанай крымінальнай справе па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У дачыненні да яе абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай да прад'яўлення абвінавачвання.
Таццяна ўтрымліваецца ў СІЗА г. Гомеля.