Марк Васількоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 сакавіка 1993
Дата затрымання: 5 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 лютага 2022
Дата вызвалення: 12 сакавіка 2023
Суддзя: Сергяевіч Мікалай
Справы: Пратэсты Жлобін
Марк Аляксандравіч Васількоў быў затрыманы 5 лістапада 2021 года ў Жлобіне. Яго абвінавацілі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Знаходзіўся ў СІЗА-3.
17 студзеня 2022 суддзя Мікалай Сергяевіч прызнаў Марка вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтара года. Васількова вызвалілі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.
11 лютага 2022 Марк пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 29.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і ў сакавіку 2023 г. выйшаў на волю.
Палітвязня са Жлобіна Марка Васількова асудзілі да "хіміі"