Максім Зіневіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 верасня 2001

Дата затрымання: 19 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 10 сакавіка 2024

Суддзя: Грушко Андрэй

Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Максім Сяргеевіч Зіневіч падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Брэсце быў паранены гумовай куляй у нагу. Затрымалі яго 19 жніўня па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 

Максіму Зіневічу было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. 

Максім Зіневіч атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У ПК № 1 палітвязня перыядычна змяшчалі у ШІЗА.

Выйшаў на волю 10 сакавіка 2024 г. 

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справе аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) супраць другой партыі берасцейцаў. Месяц таму суддзя Вера Філонік асудзіла па гэтай справе дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі. Сёння судзяць адразу 13 чалавек: падлеткаў, былога дэсантніка, 18-гадовую дзяўчыну. Усім абвінавачаным пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"

У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. У сакавіку па гэтай справе на такія ж тэрміны асудзілі першых дзевяць чалавек. Усяго ў калонію па справе "жнівеньскіх беспарадкаў" брэсцкія суды адправілі ўжо 22 чалавекі, суды над астатнімі фігурантамі гэтай справы яшчэ чакаюцца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»