Максім Жараў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 траўня 1987
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 6 чэрвеня 2023
Суддзя: Каліна Святаслаў
Справы: Справа карагодаў
Максім Сяргеевіч Жараў — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Яму было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага 2021 г. вынес першыя прысуды па гэтай крымінальнай справе. Максім Жараў атрымаў 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З чэрвеня 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ №49.
У пачатку чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер
У шклоўскай ПУАТ №49 тэлефоны на экспертызу забралі ў палітвязняў Ігната Сідорчыка і Максіма Жарава.
Да двух гадоў "хіміі". У Брэсце вынеслі першыя прысуды па "справе карагодаў"