Максім Шырынскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 студзеня 1988

Дата затрымання: 25 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 24 чэрвеня 2022

Максім Дзмітрыевіч Шырынскі — жыхар Навагрудка, асуджаны судом Карэліцкага раёна на адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу РБ).

З чэрвеня 2021 года адбывае пакаранне ў папраўчай установе № 21 у Мазыры.

Максім цалкам адбыў пакаранне і 24 чэрвеня 2022 г. выйшаў на волю.

1,5 гады “хіміі” і зламаныя рэбры за абразу Лукашэнкі. Як беларусаў судзілі за абразы прадстаўнікоў улады на гэтым тыдні

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. На гэтым тыдні прайшлі суды ў Светлагорску, Старых Дарогах, Бабруйску, Карэлічах, Дзятлаве і іншых гарадах за абразы прадстаўнікоў улады у розных сацсетках і па тэлефоне. 1,5 гады “хіміі” і зламаныя рэбры і сківіца за абразу Лукашэнкі на Берасцейшчыне, год калоніі бабруйчаніну за абразу Лукашэнкі, год “хіміі” за каментар пра міліцыянта ў Instagram і іншыя кейсы – “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»