Максім Стасюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1991
Дата затрымання: 8 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 чэрвеня 2024
Суддзя: Бугук Наталля
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Максім Сяргеевіч Стасюк - праграміст, быў затрыманы ГУБАЗіКам на пачатку красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за тое, што хацеў паехаць ваяваць ва Украіну, і за ўдзел у пратэстах.
Максіму прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброенных фармаванні ці ўзброеным канфлікце).
9 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе на закрытым пасяджэнні Наталля Бугук разглядала справу Максіма па двух артыкулах: 342 ч. 1 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 361 прым. 3 ч. 1 (Удзел на тэрыторыі дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу).
Вынік суда - 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
24 лютага 2023 г. МУС уключыла Максіма ў "спіс экстрэмістаў".
Сукамернік яго апісвае як барацьбіта за справядлівасць. На судзе ён шчыра распавядаў пра прычыны свайго ўдзелу ў акцыях пратэсту.
"Гэта сціплы хлопец, але з велізарным перакананнем сумленнасці і справядлівасці ўнутры. Мне было вельмі прыемна бачыць такіх людзей, якія ўсе кажуць, як ёсць. Такіх людзей вельмі мала", - распавядаў яго былы сукамернік.
Па падліках, выйшаў на волю 15 чэрвеня 2024 г.