Максім Сафонаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 чэрвеня 1997
Дата затрымання: 11 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 красавіка 2024
Суддзя: Клімчук Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Максім Аляксандравіч Сафонаў быў затрыманы 11 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Максіму прад'яўлены абвінавачванні, яго змясцілі ў СІЗА.
Суд Ленінскага раёна Мінска 29 красавіка 2022 года вынес сваё рашэнне па справе палітвязня. Суддзя Марына Клімчук прызнала Максіма вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыму.
У канцы траўня 2022 г. Максім быў этапаваны з СІЗА-1 у Турму № 4, а 3 жніўня — у магілёўскую калонію № 15.
Мусіў выйсці на волю 9 красавіка 2024 г.
За ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе юнака асудзілі на два з паловай гады калоніі