Максім Ражкоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 жніўня 1993

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 жніўня 2024

Суддзя: Царук Руслан

Справы: Справа Зельцэра

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Максім Сяргеевіч Ражкоў быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Вядома, што Максім мае інваліднасць другой групы.

Палітзняволены праходзіў па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Знаходзіўся ў Жодзіне, пасля быў пераведзены ў гомельскае СІЗА-3.

21 верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд справы палітзняволенага. 28 верасня ён быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 3,5 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

27 снежня Максім перавялі з СІЗА-3 у папраўчую калонію № 3.

21 жніўня 2024 г. Максім выйшаў на волю. 

Гамяльчаніна з інваліднасцю пакаралі калоніяй за каментары па "справе Зельцэра"

Судовы працэс пачаўся 21 верасня гэтага года. На наступным пасяджэнні, 26 верасня, дзяржаўны абвінаваўца запрасіў чатыры гады пазбаўлення волі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»