Максім Пыцель
Дата нараджэння: 23 сакавіка 1991
Дата затрымання: 15 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена
Месца зняволення: ПК № 3

Максім Юр'евіч Пыцель быў затрыманы 15 снежня 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства).
Эпізоды, якія ставіліся ў віну Пыцелю:
- вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП»;
- размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў;
18 траўня 2021 г. Максім асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
![]()
Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак
«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек
![]()
Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"