Максім Пучынскі

Дата нараджэння: 14 верасня 1991

Дата затрымання: 29 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Максім Анатольевіч Пучынскі — намеснік дырэктара Мінскага роварнага таварыства. Быў затрыманы 29 лістапада 2022 года на працы, затым яго павезлі на ператрус ў кватэру, дзе былі выняты тэлефон і ноўтбук. 

Максім спачатку атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

9 сакавіка 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Максіма вінаватым і прызначыла яму два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Да "хатняй хіміі" прысудзілі намесніка дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіма Пучынскага

Максім спачатку атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 Мінска па крымінальнай справе за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»