Максім Паўлюшчык 

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 лістапада

Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 25 траўня 2022

Суддзя: Блізнюк Юлія

Пракурор: Касьянчык Аліна

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Бары Уорд, дэпутат Сената Ірландыі

Фота: TUT.BY

Максім Паўлюшчык быў затрыманы па справе аб нанясенні на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу "Не забудем".

Максіму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 (хуліганства) і ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры). 

Суд Фрунзенскага раёна 8 снежня 2020 года вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі палітычных зняволеных Максіма Паўлюшчыка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Марыю Бабовіч – да 18 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Пракурорка Аліна Касьянчык ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 КК адмовілася. Марыю вызвалілі пасля агалошвання прысуду, яна ўтрымлівалася пад вартай больш за месяц.

Хлопец цалкам адбыў тэрмін і ў канцы траўня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 22.

Першы прысуд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай: 2 гады калоніі і 18 месяцаў "хатняй хіміі"

Суд Фрунзенскага раёна 8 снежня вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. 

Пяці фігурантам справы за надпіс "Не забудзем" пакінулі прысуды ў сіле. Яны паедуць на "хімію" і ў калонію

Мінскі гарадскі суд 5 сакавіка разглядзеў пяць апеляцыйных скаргаў на прысуды па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) за нанясенне надпісаў "Не забудзем!" на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»