Максім Назарчук
Архітэктар
Былы палітвязень
Дата затрымання: 15 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 8 сакавіка 2024
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Максім Назарчук — архітэктар, якога затрымалі 15 лютага 2024 году падчас масавых затрыманняў і вобшукаў у архітэктарскай суполцы. Дастаўлены ў ІЧУ, дзе ўтрымліваўся да 23 лютага, пасля атрымаў суткі паводле адміністрацыйнай справы за супраціў і змешчаны на ЦІП. Па адбыцці тэрміна выйшаў 8 сакавіка 2024 г.
Магчыма, Максім застаецца падазраваным паводле артыкула 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Але суда па гэтым артыкуле не было.