Максім Мычко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 лютага 1995
Дата затрымання: 7 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 чэрвеня 2022
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Максім Андрэвіч Мычко асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе па арт. 370 КК (Здзек над дзяржаўнай сімволікай).
Абвінавачаныя па гэтай справе Максім Мычко, Яна Мілеўская і Аляксандр Бендзь, знаходзячыся ў Гомелі 29 жніўня 2021 года, у стане алкагольнага ап'янення каля дома па вул. Савецкай сарвалі дзяржаўны сцяг, які затым Мычко кінуў на тратуар. Іх асобы былі ўстаноўленыя з дапамогай камер відэаназірання.
Быў змешчаны ў СІЗА-3.
Максім цалкам адбыў пакаранне і 23 чэрвеня 2022 г. выйшаў на волю.
Траіх мінчукоў асудзілі за здзек з дзяржаўнага сцяга ў Гомелі