Максім Лебедзеў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1983

Дата затрымання: 15 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Справы: Пратэсты Мінск

Максім Анатольевіч Лебедзеў быў асуджаны ўвесну 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На судзе ён прызнаў віну часткова. Суд прызначыў яму паўтара года калоніі — пракурор патрабаваў два гады зняволення.

Пад вартай Максім знаходзіцца з 15 лютага 2022 г. На волі яго чакаюць пажылыя бацькі і хворая бабуля, якім ён да затрымання дапамагаў.

Утрымліваўся ў СІЗА-1. Адбываў пакаранне ў ПК № 3. Вызвалены, поўнасцю адбыўшы пакаранне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»