Максім Куксачэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 чэрвеня 2004
Дата затрымання: 14 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)
Суддзя: Ярмоленка Элеанора
Пракурор: Пілановіч Ігар
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Максім Сяргеевіч Куксачэнка — жыхар Мазыра, асуджаны да 1 года і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: па ч. 1 арт. 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” і па арт. 364 “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Справа была ўзбуджана за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мазыры ў жніўні 2020 года.
На момант вынясення прысуду Максіму не было 18 гадоў.
У сярэдзіне красавіка 2022 года з'явілася інфармацыя, што Максім быў вызвалены.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Мазыры – два прыгаворы за пратэсты. І «людзі настроеныя супраць»
Новая справа футбольных заўзятараў у Мазыры. Гэтым разам – па паўтара года калоніі кожнаму абвінавачанаму