Максім Кронда
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Скалковіч Марына
Чыгуначнік Максім Міхайлавіч Кронда быў затрыманы паводле крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Яго затрымалі 11 верасня 2023 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА №7 Брэста.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Максім 18 верасня 2021 года ў Telegram размясціў у “Чат Элехтарата", на які быў падпісаны, паведамленне з абразлівым выказваннем на адрас Лукашэнкі, "усведамляючы, што з гэтым паведамленнем азнаёмяцца іншыя людзі, і гэта прыніжае гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы. Аднак на той момант такому паведамленню не надаў значэння". Пры аглядзе мабільнага тэлефона таксама было ўстаноўлена, што Кронда "быў падпісаны на шэраг дэструктыўных тэлеграм-каналаў".
Вядома, што Максіма асудзілі наўпрост у СІЗА. Яго справу разглядала Марына Скалковіч з суда Маскоўскага раёна Брэста. 6 снежня 2023 г. яна агучыла прысуд — пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў СІЗА № 7.
Па падліках выйшаў на волю летам 2024 г.
У Брэсце за абразу Лукашэнкі асудзілі чыгуначніка