Максім Ярашэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 кастрычніка 2004
Дата затрымання: 10 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 чэрвеня 2023
Суддзя: Доля Мікалай
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Заява аб прызнанні палітвязнем
Максім Сяргеевіч Ярашэнка на момант затрымання быў непаўнагадовым. Яго затрымалі ў Гомелі 10 траўня 2022 года і змясцілі ў СІЗА-3.
30 студзеня 2023 г. яму вынесены прысуд: паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Максіма прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130, арт. 369 і арт. 391 Крымінальнага кодэксу.
24 лютага 2023 года МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў", а 14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 23 чэрвеня 2023 г.