Максім Цішкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 лістапада 1994

Дата затрымання: 21 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 сакавіка 2023

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Справы: Пратэсты Мінск

Максім Валер'евіч Цішкевіч асуджаны 16 жніўня 2021 года па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле абвінавачвання, Максім Цішкевіч ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.

Максім адбываў пакаранне ў ПК № 3.

У сакавіку 2023 г. выйшаў на волю.

За абразлівыя жэсты ў бок міліцыянтаў Максіма Цішкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі

У судзе Цэнтральнага раёна 16 жніўня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага Максіма Цішкевіча, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»